Руслан Іванавіч Гунчак
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Руслан Іванавіч Гунчак | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
9 жніўня 1979[1][2] (45 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Руслан Гунчак (нар. 9 жніўня 1979) — былы ўкраінскі футбаліст, паўабаронца. Часам таксама гуляў на пазіцыі абаронцы. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам клуба «Валока».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў у чэмпіянаце Украіны (Першая ліга) у 1998 у складзе чарнавіцкай «Букавіны». У 2002—2009 выступаў за клубы ўкраінскай Прэм’ер-лігі. Пасля сезону ў Азербайджане вярнуўся ў «Букавіну», у складзе якой стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі 2010/11.
«Нафтан»
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 2013 перайшоў у наваполацкі «Нафтан». Хутка стаў адным з лідараў каманды, у адсутнасць Алега Шкабары быў капітанам. Спачатку гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы, потым апусціўся да цэнтральнага абаронцы.
У снежні 2013 пакінуў клуб у сувязі з заканчэннем кантракта, але неўзабаве вярнуўся ў Наваполацк і ў лютым 2014 падпісаў новы кантракт[3]. У сезоне 2014 працягваў быць асноўным абаронцам навапалачан, па выніках сезону правёў на полі найбольшую колькасць часу сярод усіх ігракоў Вышэйшай лігі. За сезон забіў 7 мячоў (большую частку з пенальці).
У лютым 2015 яшчэ на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам»[4]. У 2015—2016 заставаўся асноўным цэнтральным абаронцам «Нафтана». У снежні 2016 года прыняў рашэнне аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[5], аднак пазней далучыўся да «Букавіны» ў якасці гуляючага трэнера, правёў у гэтай якасці першую палову 2017 года.
Апошнія гады
[правіць | правіць зыходнік]Улетку 2017 года пакінуў «Букавіну», а ў жніўні прыняў прапанову выступаць за аматарскі клуб «Валока» ў чэмпіянаце Чарнавіцкай вобласці. У 2018 годзе згуляў адзін матч за «Крэмінь» (Пістынь) у чэмпіянаце Івана-Франкоўскай вобласці, пасля чаго канчаткова завяршыў кар’еру.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Найлепшы бамбардзір Першай лігі чэмпіянату Украіны: 2010/11 (20 галоў)
Зноскі
- ↑ Ruslan Gunchak // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ruslan Hunchak // FBref.com
- ↑ Гунчак подписал контракт с «Нафтаном», Керчу подпишет соглашение, Болквадзе покинул клуб
- ↑ Гунчак, Зюлев, Сучков, Хотов, Шкабара и Демидович продлили соглашения с "Нафтаном"
- ↑ Защитник "Нафтана" завершил карьеру
- Нарадзіліся 9 жніўня
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Нарадзіліся ў Кіцманскім раёне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Украіны
- Ігракі ФК Букавіна Чарнаўцы
- Ігракі ФК Нафтан
- Ігракі ФК Сімург
- Ігракі ФК Харкаў
- Ігракі ФК Металіст Харкаў
- Ігракі ФК Марыупаль
- Ігракі ФК Ільічовец-2 Марыупаль
- Ігракі ФК Спартак Івана-Франкоўск
- Футбольныя трэнеры Украіны